Казаць пра тэрміны правядзення дэнамінацыі ў Беларусі пакуль рана, заявіла сёння старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова падчас прамой лініі ў газеце «Звязда».

«Дэнамінацыя плануецца, але пра яе тэрміны казаць пакуль заўчасна», — адзначыла Надзея Ермакова.

Кіраўнік Нацбанка патлумачыла, што для правядзення дэнамінацыі трэба, каб інфляцыя за год складала менш за 10%, інакш у сілу росту цэнаў зноў паўстане неабходнасць у буйных грашовых купюрах. А наступны год запланавана інфляцыя на ўзроўні 11%.

«Новыя грашовыя знакі ўжо ёсць, яны аддрукаваныя, але іх ўводзіць яшчэ рана», — адзначыла кіраўнік Нацбанка.

Дэнамінацыя ў эканоміцы — узбуйненне грашовай адзінкі краіны без змены яе назвы, якое праводзіцца ў мэтах палягчэння грашовага звароту і надання большай паўнавартаснасці грошай. Дзякуючы дэнамінацыі ўдаецца скараціць лік грашовых купюр і манет, якія знаходзяцца ў абарачэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?