БАТЭ — «Вільярэал» — 0:2

На разьвітаньне з эўракубкавым футбольным сэзонам у Менск прыехала каманда элітнага гішанскага дывізіёну «Вільярэал». Падзея далёка ня самая шараговая ў нашых шыротах, але стадыён «Дынама» фактычна пуставаў. Не зразумела, што таму стала віной — дождж, позьні пачатак гульні (20:45), малая колькасьць заўзятараў БАТЭ ў сталіцы, ці 1:4 у Вільярэале, але факт застаецца фактам.

БАТЭ пачаў гульні абсалютна без усялякага страху перад гасьцямі. У Радзівонава і ягоных партнэраў атрымалася некалькі ўдалых атак, але яны не прынесьлі плёну. У сярэдзіне першага тайму гішпанцы адкрылі лік. Рубэн Кані, не сустрэўшы прэсінгу абаронцаў, расстраляў нашага брамніка Федаровіча — 0:1.

У другім тайме моманты мела, як адна, так і другая каманда, але забілі зноў гішпанцы. На 78‑ай хвіліне гол забіў Анхель Лопес. Больш нічога значнага на полі не адбывалася.

Такім чынам, БАТЭ скончыў эўракубкавы сэзон. Цягам якога барысаўская каманда дайшла да трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў, дзе амаль на роўных змагалася з румынскім «Сьцяўа», а таксама прывёз у Беларусь каманду элітнага эўрапейскага дывізіёну. Таму эўрасэзон для БАТЭ можна лічыць удалым.

Зьміцер Панкавец

Найлепшыя моманты. Фотарэпартаж з блогу Андрэя Лянкевіча. БАТЭ (Барысаў) — «Вільярэал» (Гішпанія) 0:2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?