У Беларусі на восем мільёнаў сапраўдных банкнот Нацыянальнага банка сустракаецца толькі адна падробленая.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 18 снежня ў Мінску паведаміў галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абароту Нацбанка Віктар Сасноўскі, кажучы пра ўзровень фальшываманецтва ў краіне ў дачыненні да нацыянальнай валюты. 

Паводле яго слоў, у іншых краінах выкарыстоўваецца паказчык колькасці падробленых банкнот на адзін мільён сапраўдных, але ў Беларусі такі падлік правесці немагчыма. 

У краінах еўразоны, як паведаміў спецыяліст, на мільён сапраўдных банкнот прыходзіцца 18 тысяч падробленых. 

Паводле інфармацыі Сасноўскага, апошнім часам змянілася структура падробак, якія выяўляюцца ў банках. Калі раней большасць з іх складалі даляры ЗША, то з 2012 года — расійскія рублі наміналам у 1.000 і 5.000.

Затым ідуць даляры, еўра і беларускія рублі. 

Большая частка фальшывак (49%) выяўляюцца ў банках Мінска і Мінскай вобласці. На астатнія рэгіёны прыходзіцца ад 14 да 18% выяўленых падробленых грошай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?