ЕС пакідае лёс Украіны ўкраінскай уладзе.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Літвы, якая старшынствуе ў Еўрасаюзе, Лінас Лінкявічус, каментуючы дамоўленасці Украіны і Расіі.

«Не будзе ніякай барацьбы за Украіну. Гэта ж не бокс і не барацьба, а таксама не аўкцыён, калі спаборнічаюць, хто заплаціць большую цану.

Ад гэтай схемы трэба адысці. Выбар — за краінай, за яе ўладай, але мы падкрэсліваем, што хочам, каб гэты выбар быў свабодны», — сказаў Лінкявічус.

Лінкявічус таксама адзначыў, што Украіне патрэбныя стратэгічныя рэформы і мадэрнізацыя, а не дамоўленасці ў Маскве, якія вырашаюць толькі кароткатэрміновыя эканамічныя праблемы.

«Дамоўленасці ў Маскве накіраваны на вырашэнне кароткатэрміновых праблем, якія, вядома ж, існуюць. Таму можна казаць толькі аб частковым поспеху. Мы б хацелі Украіне лепшага. Адчуваецца выбар на карысць больш цесных адносінаў з Расіяй, але гэта выбар прэзідэнта Януковіча», — заявіў Лінкявічус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?