Такая карцінка гуляе па сацыяльных сетках.

Такая карцінка гуляе па сацыяльных сетках.

ДАІ Мінска ўзмоцніць кантроль на вуліцах сталіцы ў сувязі з заклікамі да акцый пратэсту. Інспектары збіраюцца сачыць за выкананнем кіроўцамі правілаў спынення і стаянкі.

У сацыяльных сетках гучаць прапановы выйсці (і выехаць) на пратэст супраць увядзення «падатка на аўто» ў пятніцу, 20 снежня, у 18.00.

Месцам правядзення акцыі ўказваецца праспект Незалежнасці ў Мінску, а таксама цэнтральныя плошчы іншых гарадоў.

Стратэгія правядзення пратэстаў не ўказваецца, але мяркуецца, што акцыя пойдзе па сцэнары ранейшых паспяховых «Стоп-бензінаў».

У 2011 пасля істотнага павышэння цэнаў на бензін кіроўцы ў знак пратэсту перакрылі праспект Незалежнасці ў Мінску. Арганізатараў у той акцыі не было, кіроўцы каардынаваліся праз інтэрнэт.

Вынікам таго пратэсту стала нарада ў Аляксандра Лукашэнкі, які загадаў тэрмінова «адкруціць» цэны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?