Аб'ём валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў студзені — лістападзе павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 0,9 % да Br557 трлн, паведамілі БелТА у Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.

Раней зазначалася, што гадавы прагноз павінен скласці 8,5%.

Прадукцыйнасць працы па валавым унутраным прадукце за дзесяць месяцаў дасягнула Br111,8 млн, што склала 102,3% да студзеня—кастрычніка мінулага года.

Разам з гэтым вытворчасць прамысловай прадукцыі за студзень — лістапад знізілася на 4,8% да студзеня — лістапада мінулага года і склала Br555,2 трлн.

Запасы гатовай прадукцыі на 1 снежня 2013 года склалі Br29,5 трлн, або 74,3 % сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0