Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адмовіўся назваць свайго пераемніка, патлумачыўшы гэта тым, што пакуль няма прадмета для размовы.

«Наконт пераемніка не сказаў, бо няма чаго казаць», — заявіў Пуцін падчас вялікай штогадовай прэс-канферэнцыі.

Аднак расійскі лідар пагадзіўся назваць тых, каго ён лічыць «палітыкам №2» у Расіі.

«У нас шмат дасведчаных палітыкаў, іх імёны і прозвішчы вы ўсё ведаеце: лідар КПРФ Генадзь Зюганаў, напрыклад. Добра вядомы Жырыноўскі, так, ён з эпатажам і таленавіты чалавек, але ад яго гучыць шмат разумных прапаноў. У свой час я запрасіў у Маскву Міронава Сяргея Міхайлавіча. Ён стаў палітыкам расійскага маштабу. У Дзмітрыя Анатолевіча Мядзведзева велізарны досвед», — сказаў Пуцін.

Пры гэтым называючы імя Зюганава, ён папрасіў журналістаў не смяяцца.

«Нічога смешнага, у яго свой погляд на многія рэчы, за яго галасуюць мільёны людзей», — растлумачыў прэзідэнт Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?