Грамадскі актывіст Максім Вінярскі і яго паплечніца Кацярына затрыманы каля Чырвонага касцёла ў Мінску пасля акцыі з нагоды трэцяй гадавіны разгону ўдзельнікаў масавага пратэсту, якія выступілі супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. 

Як паведаміў у сацыяльнай сетцы Facebook актывіст апазіцыі Ілья Дабратвор, затрыманых павезлі ва УУС Маскоўскага раёна. Пазней стала вядома, што Вінярскага адправілі ў Цэнтральнае РУУС, і гэта можа быць звязана з нядаўнім несанкцыянаваным пікетам каля пасольства Украіны ў падтрымку збліжэння краіны з ЕС. Варта заўважыць, што разгляд справы Вінярскага з гэтай нагоды прызначаны на 27 снежня. 

Вечарам 19 снежня каля Чырвонага касцёла сабралася прыкладна 25 чалавек, якія запалілі свечкі і прачыталі малітву за палітзняволеных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?