Як паведаміла прадстаўнік Следчага камітэта Таццяна Беланог, 24-гадовы ураджэнец Брэсцкай вобласці знаходзіўся ў міжнародным вышуку па падазрэнні ў махлярстве.

«Устаноўлена, што ў перыяд з ліпеня 2010 па верасень 2011 зламыснік пад рознымі надуманымі прычынамі і абавязальніцтвамі завалодаў грашыма і маёмасцю грамадзян на тэрыторыі Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай абласцей. Схемы махлярства і сумы пазыкі былі розныя. У адных выпадках ён пазычаў 100 даляраў для асабістых патрэбаў, у іншых — браў звыш 7000 даляраў нібыта для аказання дапамогі ў набыцці і дастаўцы з-за мяжы аўтамабіля. Пры гэтым у прызначаны тэрмін грошы і аўтамабіль не вяртаў»,

— расказала Беланог.

Падчас папярэдняга следства выяўлены 54 эпізоды, у выніку якіх у 21 пацярпелага скрадзены грошы і маёмасць больш чым на 100 тысяч даляраў.

Падазраваны быў затрыманы ў Санкт-Пецярбургу і экстрадзіраваны ў Беларусь. Знаходзіцца пад вартай.

Матэрыялы справы перададзены ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?