Паводле слоў загадчыка лабараторыі мікалогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча Вольгі Гапеенкі, прычына недароду грыбоў відавочная: сухое надвор’е. Зараз найбольшы шанц знайсці грыбы толькі ў моцна паніжаных, забалочаных мясцінах. Нават калі б прайшлі дажджы, для грыбніцы патрэбна не менш за 10 дзён, каб яна "адрэагавала" дарамі лесу.

"Неўраджай" грыбоў, вядома, сказаўся і на нарыхтоўках.

Паводле слоў прэс-сакратара Белкаапсаюза Алены Мохар, у залежнасці ад рэгіёна і стану саміх грыбоў, напрыклад, падасінавікі і бабкі прымаюцца ад насельніцтва па 1,5—2 тысячы рублёў за кілаграм, грузды і апенькі — па 800—1,5 тысячы рублёў, лісічкі — па 4—5 тысяч, белыя грыбы — па 5—7 тысяч рублёў за кілаграм.

Іншая лясная і садовая прадукцыя нарыхтоўваецца па наступных цэнах. За кілаграм журавін здатчыкам плацяць зараз 4,5—6 тысяч рублёў, за чарнаплодную рабіну — 800—1000 рублёў. за чырвоную — 550—850 рублёў. Мы пісалі раней, што сёлета неўраджай і на яблыкі, што адбіваецца і на закупачных цэнах. Апад зараз нарыхтоўшчыкі бяруць па 350—400 рублёў, таварныя яблыкі (знятыя ўручную і прызначаныя для захоўвання) — па 1—1,3 тысячы рублёў за кілаграм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?