У суботу, 21 снежня, атмасферныя франты з Польшчы прынясуць ападкі выглядзе мокрага снегу і дажджу.
Ноччу і раніцай яны чакаюцца на большай частцы краіны, днём пераважна па ўсходзе.
Месцамі прагназуецца моцны мокры снег, наліпанне мокрага снегу, слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёд.
Вецер паўднёва-заходні, заходні парывісты.
Тэмпература паветра: мінімальная ноччу -4.. +1°С, максімальная днём -1.. +4°С.
У нядзелю, 22 снежня, на тэрыторыю Беларусі будуць паступаць няўстойлівыя паветраныя масы з Балтыкі.
Месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), згусціцца туман.
Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны ўтворыцца слабы галалёд.
Вецер паўднёва-заходні парывісты.
Тэмпература паветра: мінімальная ноччу -3.. +2°С, максімальная днём -1.. +4°С.