Заўсёды шматлюднымі і хлебасольнымі былі прыёмы нямецкага пасольства з выпадку Дня германскага адзінства, якое ў ФРГ адзначаюць 3 кастрычніка. Пачыналіся яны раней прыкладна а палове сёмай і зацягваліся дапазна. Згодна з дыпламатычным этыкетам дыпламаты павінны заставацца ў зале, пакуль яе не пакіне апошні госць. Трэба заўважыць, што не ўсе запрошаныя нашы суайчыннікі спяшаліся пакінуць мерапрыемства пасля невялікага канцэрта жывой класічнай музыкі і традыцыйнага келіха шампанскага, віна ці піва.

Новы пасол ФРГ у Беларусі Гебхард Вайс увырашыў зламаць заведзены парадак. Ён наладзіў афіцыйны прыём з нагоды Дня германскага адзінства з 12.30 да 14.30. Акрамя гэтага, была істотна скарочана колькасць гасцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?