Нацыянальнаму авіяперавозчыку, авіякампаніі «Белавія», даручана стварыць у Беларусі рэгіянальныя лініі. Пра гэта 20 снежня журналістам паведаміў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак.
Паводле яго слоў, «Белавія» даручана распрацаваць бізнес-план, вызначыцца з тыпам самалётаў на 17-20 месцаў коштам 5-10 мільёнаў долараў. Міністр паведаміў, што першы рэйс рэгіянальных ліній адбудзецца ў канцы першага — пачатку другога квартала 2014 года. Куды будзе гэты першы рэйс, пакуль не вызначана. «Пытанне адкрытае», — сказаў Сівак. Ён таксама выказаў надзею, што сёлета для рэгіянальных ліній будуць закуплены два самалёты.
Фінансавая падтрымка развіцця рэгіянальных авіяліній прадугледжана дзяржаўным пазабюджэтным фондам грамадзянскай авіяцыі. Яго расходы ў 2013 годзе запланаваныя ў 120 млрд. рублёў.