Адзін з самых папулярных навінных парталаў Беларусі, Onliner.by, фактычна праігнараваў самую абмяркоўваную падзею дня – пратэсты кіроўцаў супраць падатку на аўтамабілі.

«Рух у цэнтры горада ўвечары быў моцна ўскладнены. Магчыма, прычынай гэтаму стала акцыя кіроўцаў», — намякнулі журналісты Анлайнера.

Сайт на чале з рэдактарам Дзянісам Блішчом пазіцыянуе сябе апалітычным, але не ўпусціў магчымасць узгадаць пра акцыю, там самым набраць жаданыя прагляды, каментары і «лайкі». У нейкай ступені гэта атрымалася – каля 30 тысяч праглядаў і каля 700 каментароў.

Аднак спроба асвятлення пратэстаў падалася чытачам ганебнай.

«У анлайнера ачко згуляла» (120 лайкаў), «анлайнер сцыкліва апісвае ўсё» (112 лайкаў), «мда, анлайнер на шляху заваявання прыхільнікаў саўбеліі і бт)). Коўзкая дарожка… (41 лайк),

«На жаль, Onliner губляе вагу ў вачах грамадства, але хлопцам на праспекце рэспект!!!» (82 лайкі), «Анлайнер як індыкатар беларуса. Такі ж сцыклівы, нахабны і пафігістычны, калі справа датычыцца ягоных нікчэмных капеек… Трэба ж «Магчыма»… А чаго ўвогуле пісалі? (51 лайк), «Анлайнер скаціўся да ўзроўню студэнтаў-мадэратараў… ужо толькі пра катоў і пішуць… зараз набягуць, усіх забаняць… цьфу…» (44 лайкі). І гэта толькі частка водгукаў чытачоў.

Да гонару рэдакцыі, негатыўныя каментары выдаленыя не былі. Прыбралі толькі ўзгадку Анлайнера ў параўнанні са смялейшым канкурэнтам Тут.баем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0