Зборная Беларусі па хакеі стала пераможцам турніру «Arosa Challenge», што прайшоў у Швейцарыі.

У сённяшнім фінальным матчы падапечныя Глена Хэнлана перамаглі гаспадароў спаборніцтваў зборную Швейцарыі па булітах — 3:2.

Нагадаем, што ўчора беларусы выйгралі ў Славакіі (2:1).

Адзначым, што сёння за зборную нашай краіны дэбютаваў канадскі галкіпер мінскага «Дынама» Кевін Лаланд, які атрымаў беларускае грамадзянства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0