Дарагія чытачы «Нашай Нівы»! Шчыра віншуем Вас з надыходзячымі сьвятамі - Калядамі, Новым 2014-м годам і зноў жа з Калядамі. Зычым шчасьця, здароўя, дабрабыту і посьпехаў у Новым годзе Вам і Вашым сем'ям! Няхай Новы год прыносіць Вам задавальненьне ў жыцьці!

Карыстаемся нагодай і да сваіх віншаваньняў далучаем кароткі зьмест чарговага нумара часопіса, які зьмешчаны 15 сьнежня на нашым вэб-сайце www.sakavik.net. У сьвежым нумары Вы знойдзеце артыкул з творчай спадчыны прафесара Крукоўскага (16.10.1923 – 30.09.2013).

Гэта відаць адзін з апошніх твораў беларускага філосафа, дзе ён разглядае праблемы цыклічнасьці сацыяльнага і культурнага развіцьця грамадства. А.Згерскі яшчэ раз зьвяртаецца да аналізу стану беларускага грамадства і прыходзіць да высновы, што няма падстаў цьвердзіць пра нежыцьцяздольнасць беларускай нацыянальнай супольнасьці. У артыкуле В.Казловай праводзіцца аналіз дэталяў пагадненьня аб асацыяцыі Украіны і Еўрапейскага Саюза і магчымы уплыў рэалізацыі гэтага пагадненьня на Беларусь.

Пётра Мурзёнак аналізуе параметры беларускай ментальнасьці, якія яшчэ не адпавядаюць ментальнасьці цывілізаваных краін. У чацвёртым нумары падаецца цікавая інфармацыя пра пачатак фестываляў арганнай музыкі ў Беларусі; пра першы з іх, які прайшоў у кастрычніку на Пастаўшчыне, распавядае адзін з арганізатараў фестываля, сп. Т. Стружэцкі.

На старонках вэб-сайта «САКАВІК» зьмешчаны таксама цікавыя матэрыялы з другіх крыніц, прысьвечаныя развіцьцю беларускасьці і беларускай культуры. Запрашаем на старонкі часопіса.

Будзем рады, калі Вам спадабаецца публікуемая інфармацыя і ў Вас узьнікне жаданьне падзяліцца ёю з Вашымі сябрамі. Пётра Мурзёнак і рэдакцыя часопіса «САКАВІК», www.sakavik.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?