Аляксандр Лукашэнка 24—25 снежня ў Маскве возьме ўдзел у пасяджэннях Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета і Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, плануецца, што на саміце 24 снежня прэзідэнты краін ЕўрАзЭС абмяркуюць пытанні далейшага развіцця інтэграцыйнага ўзаемадзеяння і далучэння да яго новых краін. У цэнтры ўвагі будзе ход працы над праектам дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

У парадак дня пасяджэння таксама ўключаны пытанні, якія тычацца кантролю за выкананнем правіл канкурэнцыі, дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій. Плануецца зацвердзіць бюджэт Еўразійскай эканамічнай камісіі на 2014 год.

На пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы 25 снежня мяркуецца разгледзець асноўныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў розных сферах.

Парадак дня мерапрыемства ўключае больш за дзесяць пунктаў. Яны тычацца гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін, бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2014 год, праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі, забеспячэння роўных правоў грамадзян у сацыяльнай сферы, узаемадзеяння ў галіне культуры, падрыхтоўкі да святкавання ў 2014—2015 гадах 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?