Сямігадовы школьнік загінуў у Віцебску па віне п'янага кіроўцы.

Выпадак адбыўся 22 снежня а 22-й гадзіне. 34-гадовы кіроўца «Фольксваген-Пасат» у раёне дома №65 па вуліцы Горкага ў Віцебску, учыніў наезд на сямігадовае дзіця. Хлопчык выходзіў з трамвая. Кіроўца з месца ДТЗ уцёк.

Хлопчык ад атрыманых траўм памёр у бальніцы.

Пасля ўведзенага ў горадзе і шасці раёнах вобласці спецплана «Перахоп» кіроўца быў затрыманы. Распачата крымінальная справа.

Ужо на першапачатковым этапе расследавання ўстаноўлена, што кіроўца знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці адшуквае відавочцаў ДТЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?