Гродзенскае аддзяленне Таварыства беларускай мовы выпусціла краязнаўчы каляндар на 2014 год.

Гэта настольнае перакідное выданне, якое вытрымлівае ўжо пятае перавыданне.

У календары пададзена каля паўтысячы важных і цікавых датаў з гісторыі Гродзеншчыны і яе славутых асобаў. Напрыклад, на 1 студзеня 2014 года выпадаюць ажно дзве юбілейныя даты — 85-годдзе мовазнаўцы Яўгена Мякіша і 60-годдзе правзнаўцы Іосіфа Вяленты.

«Гэта вельмі папулярнае выданне, — кажа старшыня ТБМ Алег Трусаў. — Яно карыстаецца вялікім попытам на Гродзеншчыне, астатнія вобласці маглі б узяць з гарадзенцаў прыклад. У Мінску яго таксама можна купіць — на сядзібе ТБМ і на сядзібе БНФ. Аднак большасць наклада застаецца ў Гродна».

Складальнік календара — прафесар Аляксей Пяткевіч, рэдагаваў выданне Станіслаў Суднік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?