Апытаньне на сайце МУС засьведчыла, што больш за палову рэспандэнтаў пэўныя ў тым, што супрацоўнікі ДАІ бяруць хабар — на пытаньне «Ці бяруць хабар супрацоўнікі ДАІ?» станоўча адказалі 53.17% (1324) чалавек. 20.52% (511) рэспандэнтаў упэўненыя, што раней ДАІшнікі бралі хабар стала, але цяпер робяць гэта радзей, бо пабойваюцца. А вось 17.35% (432) апытаных лічаць, што супрацоўнікі ДАІ бяруць хабар крайне рэдка. Сярод апытаных 8.96% (223) складалі некіроўцы, але яны выказалі ўпэўненасьць, што хабар ДАІшнікі бяруць.

Такім чынам, 62,13% (1547) удзельнікаў лічаць, што супрацоўнікі ДАІ бяруць хабар, а 37.87% (734) чалавек лічаць гэтую зьяву зьнікаючай.

Варта адзначыць, што ў апытаньні варыянт адказу «не бяруць хабар» увогуле ня быў прадстаўлены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?