Суд Маскоўскага раёна Мінска 23 снежня прыняў рашэнне арыштаваць грамадскага актывіста Аляксандра Макаева на пяць сутак.

Макаеў быў затрыманы 24 лістапада ў вёсцы Грозаў Капыльскага раёна падчас мерапрыемстваў з нагоды гадавіны Слуцкага збройнага чыну 1920 года — за тое, што ўзняў бел-чырвона-белы сцяг.

Актывіста судзілі паводле арт. 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў). Паводле слоў актывіста, сёлета ў яго было «шмат арыштаў», а пратакол складзены паўторна на працягу года.

Летась пасля акцыі з нагоды гадавіны Слуцкага збройнага чыну Макаеў быў аштрафаваны на 5 млн рублёў, аднак пакуль не аплаціў яго, бо абскарджвае прысуд у Вярхоўным судзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?