tverzha.ru

tverzha.ru

Свае погляды наконт інтэграцыі з Расіяй выказаў удзельнік арганізаванай Фондам падтрымкі публічнай дыпламатыі імя А.М. Гарчакова навукова-адукацыйнай праграмы «Дыялог у імя будучыні — 2013» (Фонд Гарчакова — грантавая праграма, блізкая да расійскага МЗС, старшынём апякунскай рады міністр Сяргей Лаўроў), навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, галоўны рэдактар альманаха «Сівер», каардынатар грамадскага праекта «Цытадэль» Аляксей Дзермант: «Я думаю, аб аднастайнасці ўспрымання нельга казаць. Есць людзі, якія хацелі б рухацца ў бок Еўропы.

Але мне здаецца, што пераважная большасць прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці, нашай інтэлігенцыі падтрымлівае інтэграцыю з Расіяй і стварэнне Еўразійскага саюза. І такая падтрымка ў найбліжэйшы час не аслабне.

Інтэграцыя з Расіяй — аб'ектыўны працэс.

На маю думку, людзі разумеюць, што эканоміка краіны выйграе менавіта ад інтэграцыі з нашым усходнім суседам. А вопыт еўрапейскай інтэграцыі паказвае, што вельмі часта гэта аказваецца нявыгадна», — мяркуе Дзермант.

* * *

А Вы як думаеце? Выказвайцеся ў каментах!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?