У бліжэйшыя суткі, 25 снежня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў.
Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5—10 м/с з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, днём чакаецца ад нуля да 5 градусаў цяпла, у заходніх раёнах — ад 6 да 7 градусаў са знакам плюс.
Такі характар надвор'я адпавядае зялёнаму ўзроўню небяспекі.