Стабільнасць абменнага курсу беларускага рубля ў запланаваных параметрах будзе залежыць ад прыцягнення валюты ў краіну.

Пра гэта заявіў намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч у інтэрв'ю «Народной газете». 

«Бюджэт-2014 звярстаны зыходзячы з абменнага курсу 9.800 рублёў за даляр.

Ці ўтрымаемся на гэтым узроўні, залежыць ад таго, наколькі паспяхова будзем працаваць над прыцягненнем валюты ў краіну, у тым ліку на мэты рэфінансавання пазыковых абавязацельстваў. Галоўная задача для ўрада на бліжэйшы год — забяспечыць раўнавагу і ўстойлівасць на фінансавым рынку. Нават калі для гэтага давядзецца паступіцца ростам ВУП ці фінансаваннем асобных дзяржпраграм. Калі ўрад не зверне з гэтага курсу, абменны курс будзе стабільным», — заявіў Ермаловіч. 

«У нас праблема ў тым, што абавязацельствы па пагашэнні знешніх даўгоў размеркаваныя нераўнамерна па гадах.

Пачынаючы з гэтага года мы ўвайшлі ў трохгадовы перыяд пікавых выплат. У наступным годзе плацяжы па пагашэнні і абслугоўванні знешняга доўгу ўзрастуць і складуць 3,2 мільярда долараў. Аднак ні пра якое спаўзанне ў пазыковую яму гаворка не ідзе. «Незвязаныя» і знешнія крэдыты прыцягваюцца выключна на мэты рэфінансавання дзярждоўгу, што з'яўляецца нармальнай сусветнай практыкай. У перспектыве ў нас атрыманне шостага траншу крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, ідуць таксама перамовы з Расіяй і Кітаем пра магчымае двухбаковае супрацоўніцтва ў фінансавай сферы», — сказаў намеснік міністра фінансаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?