Прызначаны сёння патрыярхам Кірылам мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел вядомы сваімі выказваннямі з крайне нацыяналістычных, імперскіх пазіцый — вось відэа інтэрв'ю 2011 года. У ім ён заяўляе пра гатоўнасць Расіі «адкрыць чарнобыльскі кранік», каб пакараць сваіх праціўнікаў.
Ён мяркуе, што для большасці рускіх людзей «жыццё і ламанай капейкі не каштуе», і заяўляе пра магчымасць ужыцця атамнай ці бактэрыялагічнай зброі.





