Запрашаем вас на прагляд фільма «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» па-беларуску!

Паказ адбудзецца ў пляцоўцы «ЦЭХ» (Незалежнасці 58/6), у чацьвер, 26 снежня, а 19:00.

***

Чацьвёра дзяцей жывуць у доме старога прафесара. Падчас гульні ў хованкі яны знаходзяць чароўную шафу-гардэроб і трапляюць у казачную краіну Нарнію, населеную міфічнымі істотамі і жывёламі, што могуць размаўляць.

Казачны свет чакае вызвалення ад злой Белай Вядзьмаркі, якая трымае ўсю Нарнію пад зімовым праклёнам ужо сто год. Пакліканне дзяцей, прадказанае ў старажытных прароцтвах — перамагчы Вядзьмарку і зрабіцца каралямі і каралевамі ў чароўнай краіне. На сваім шляху яны сутыкнуцца са здрадай, пакутамі і смерцю, але ўсё перанясуць, бо ім дапаможа Аслан — магутны Леў, Цар Цароў, што кіруе не гвалтам і прымусам, а любоўю і ахвярнасцю.

Экранізацыя знакамітай кнігі Клайва Л’юіса, што лічыцца адной з лепшых дзіцячых гісторый усіх часоў і ўваходзіць у залаты спіс хрысціянскай творчасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?