Згодна з вынікамі апытання, праведзенага ва Украіне, амаль палова жыхароў падтрымліваюць планы далучэння краіны да Еўрасаюза.

Як паведамляюць Цэнтр сацыяльных даследаванняў «Соцыс» і група «Рэйтынг», 49,1% рэспандэнтаў гатовыя прагаласаваць за ўступленне Украіны ў ЕС, 29,6% - супраць, 21,3% - не змаглі адказаць на гэтае пытанне.

Пры гэтым 32% украінцаў выступаюць за ўступленне краіны ў Мытны саюз з Расіяй, Беларуссю і Казахстанам, 41,9% - супраць.

Апытанне, як паведамляецца, праводзілася ў першай палове снежня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?