У 120-ю гадавіну з дня нараджэння заснавальніка КНР Мао Цзэдуна па ўсім Кітаі праходзяць урачыстыя мерапрыемствы.

Вышэйшыя кіраўнікі Кітая, у тым ліку старшыня КНР Сі Цзіньпін, наведалі маўзалей Мао ў Пекіне, каб аддаць даніну павагі.

У афіцыйнай газеце кампартыі China Daily выйшаў артыкул, у якой гаворыцца, што найлепшы спосаб аддаць даніну памяці Мао — гэта працягнуць эканамічныя рэформы, хоць яны і пачаліся ўжо пасля яго смерці.

Кітайскія ўлады такім чынам падкрэсліваюць, што хоць яны і абавязаны былому лідару сваёй палітычнай легітымнасцю, палітыка, якая праводзіла Мао Цзэдунам, ужо састарэла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?