Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў з прызначэннем новага Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла, паведамляе catholic.by

«Вы становіцеся пераемнікам Мітрапаліта Філарэта, які адрадзіў на беларускай зямлі Праваслаўную Царкву, — піша Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч новаму Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму Паўлу. — Упэўнены, што Ваш багаты пастырскі вопыт будзе садзейнічаць як далейшаму развіццю Праваслаўнай Царквы, так і яе адносін з Каталіцкім Касцёлам, што асабліва важна ў наш час, калі неабходна разам абараняць хрысціянскія каштоўнасці і абвяшчаць Евангелле секулярнаму свету».

Пра сыход Уладыкі Філарэта стала вядома ўчора, 25 снежня. Новым кіраўніком Беларускага экзархата РПЦ прызначыў мітрапаліт Разанскі Павел.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0