Гарадзенскі блог прыводзіць вытрымку з гутаркі, у якой дырэктар гарадзенскай школы № 28 Ігар Ахметаў узгадвае сваё дзяцінства. Ён прыгадвае, што быў хуліганам, за што яму ня раз трапляла ад бацькоў. «Адзін час мы захапіліся хіміяй. На Азёрскай шашы, дзе месьцілася звалка, куды выкідвалі расьпілаваныя вайсковыя самалёт, мы зьбіралі запчасткі з магнію», — ўзгадвае дырэктар. А далей ідзе падрабязнае апісаньне вырабу выбуховай сумесі. Сп. Ахметаў прыгадвае, што прыгатаваную сумесь яны выкарыстоўвалі, каб пажартаваць над дзяўчатамі.

«ВГ» апісвае яшчэ адно, ужо сучаснае захапленьне дырэктара школы. На лецішчы ён усталяваў незвычайнае пудзіла – знойдзены ласіны чэрап Ігар Ахметаў адпаліраваў, замацаваў на ім кепку. Потым пачапіў яго на жардзіну, прыладзіў пінжак, нагавіцы ды боты. Назваў усё гэта Пятрухам.

У школе №28 дзейнічаюць кадэцкія клясы, дзе навучаюцца і хлопцы, і дзяўчаты. Ёсьць свой музэй, прысьвечаны 28-й арміі. Неўзабаве побач са школай усталююць гармату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?