Тбіліская рэзідэнцыя Бідзіна Іванішвілі на гары Табары складаецца з футурыстычнага бізнес-цэнтра і жылога дома, пабудаваных па праекце японскага архітэктара Сіна Такамацу. Ні ў каго з мільярдэраў у Расіі няма нічога падобнага. І справа не толькі ў непаўторным ландшафце Тбілісі. Багацце Бідзіна Іванішвілі — гэта траціна ВУП усёй Грузіі, ступень яго ўплыву на эканоміку і палітыку краіны цяжка пераацаніць. Як жыве самы ўплывовы грамадзянін Грузіі?

Бізнэс-цэнтр мільярдэр выкарыстоўвае выключна як свой офіс і дом прыёмаў

Шкляныя сцены бізнэс-цэнтра дазваляюць любавацца прыродай практычна з любой кропкі. Штучны вадаспад уключаецца і выключаецца па жаданні гаспадара

Адна з канферэнц-залаў зверху нагадвае шасцярэньку гадзіннікавага механізма

Праз шкло бізнэс-цэнтра можна разгледзець дом мільярдэра, які патанае ў зелені батанічнага саду, з верталётнай пляцоўкай на даху

Ля ўвахода ў бізнэс-цэнтр гасцей сустракае бронзавая жанчына Генры Мура

Скрозь разамкнутыя металічныя колцы Бернара Венэ разгортваецца шыкоўны від на Тбілісі

Гару ўпрыгожвае адна з чырвоных LOVE Раберта Індзіаны

Побач з кабінетам Іванішвілі пабудавалі вялізны акварыум. Сярод вялікіх рыб — два скаты і акула

Адну са сценаў у спартовай зале ўпрыгожвае фотаздымак Улада Локцева (падарунак мільярдэру ад аўтара)

З гары добра бачны палац былога прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі (са шкляным купалам) і царква Святой Троіцы, пабудаваная на грошы Іванішвілі

Адпачыць можна ва ўтульным унутраным дворыку

Кніжныя шафы нібы лунаюць у паветры

Рэстаран рухаецца па коле, дае магчымасць атрымаць асалоду ад навакольнай панарамы, не сыходзячы з месца. Празрыстыя талеркі над галавой паглынаюць гук, забяспечваюць выдатную акустыку

Даляглядамі Тбілісі можна любавацца і з басейна

На адкрытай тэрасе нават пры мінусавых тэмпературах зусім не халодна

У калекцыі скульптур ёсць творы сучасных аўтараў, такіх як Аніш Капур, Заха Хадзід і Рон Арад

Сажалку атуляюць дрэвы батанічнага саду

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?