«Гэта кніга пра мову, вакол мовы і з мовы сатканая», — так ахарактарызываў яе Уладзімір Някляеў.

Гэта, фактычна, дыялектычны слоўнік з радзімы Рыгора Барадуліна — Ушаччыны. У кнігу ўключаны словы, прыказкі, пажаданні, якія не фіксуюць ці не заўжды фіксуюць навуковыя слоўнікі. Жывая мова канрэтнага рэгіёна часам далёкая ад літаратурнай.

Чаму гэта важна? Барадулін фіксуе мову такой, якой яна была ў дамедыйную эпоху. У тым выглядзе, у якім яна існавала тысячу гадоў. Мову, чыстую ад уплываў і запазычанняў апошняга стагоддзя.

Ёсць жа слоўнік мовы Янкі Купалы! Вось дачакаўся фактычна такога ж выдання і народны паэт Беларусі. Рыгор Барадулін запісваў мову сваёй радзімы 60 гадоў.

Дарэчы, трэцюю пазіцыю ў дзясятцы кніг-пераможцаў займае таксама кніга Барадуліна — выбраныя вершы. Гэтае выданне ўнікальнае тым, што ў ім няма ніводнага друкаванага слова: паэт напісаў яе ад рукі.

Эксперты назвалі амаль восем дзясяткаў кніг. Сярод іх пераважае мастацкая літаратура.

Сярод празаічных кніг найчасцей называлі трох аўтараў — Людмілу Рублеўскую, Барыса Пятровіча і Віктара Марціновіча. Год, на жаль, быў бедны на выданне кніг прозы, таму можна меркаваць, што гэтыя аўтары будуць як мінімум у шорт-лісце намінантаў на прэмію Гедройца.

Раман Віктара Марціновіча «Сфагнум» — адзіная ў дзясятцы перакладная кніга (з расійскай). «Сфагнум», у якім жорстка паказанае жыццё «пацаноў» з мінскага мікрараёна, выклікаў гарачае абмеркаванне. Палемікі ішлі сёлета і вакол кнігі «Час сэканд-хэнд» Святланы Алексіевіч. А сама аўтарка мела шанец атрымаць Нобеля па літаратуры. Але ў рэйтынгі экспертаў «Час сэканд-хэнд» не трапіў. Магчыма — праз адсутнасць беларускага кантэксту.

У рэйтынг трапілі кнігі Віктара Казько і Уладзіміра Караткевіча, пісьменнікаў пакалення Бара-дуліна, якіх праходзяць у школьнай праграме. Сярод маладзейшых назвалі Адама Глобуса, Уладзіміра Някляева, Андрэя Хадановіча.

Дарэчы, леташняя кніга года па версіі «НН» («Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя» Уладзіміра Арлова і Змітра Герасімовіча) у 2013 вытрымала чарговае перавыданне. І заняла высокія пазіцыі ў новым рэйтынгу. Гэтае далёка не таннае выданне становіцца хітом продажаў у кнігарнях другі год запар. Добры паказчык якасці — галасаванне рублём.

Эксперты згадалі амаль тры дзясяткі выдавецтваў (пераважная большасць — прыватныя), але сярод іх толькі два знаходзяцца па-за сталіцай і яшчэ чатыры — у іншых краінах, адно — займаецца электроннымі кнігамі.

Лідарам па колькасці згаданых кніг сёлета стала дзяржаўнае выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сярод недзяржаўных — «Кнігазбор» і «Логвінаў» (апошняе, між іншым, сёлета пазбавілі ліцэнзіі).

Выніковы рэйтынг падаецца паводле падліку балаў па дзесяцібальнай шкале. За кожнае першае месца ў спісе налічваецца 10 балаў, за другое — 9 і г.д. У выпадках кнігарняў — па выніках продажаў.

Дзясятка найлепшых кніг 2013 года выглядае так:

1. Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна. — Мінск: Кнігазбор — 32 балы.

2. Зоська Верас. Я помню ўсё: Успаміны, лісты. — Уроцлаў: Kolegium Europy Wschodniej — 25. 

3. Рыгор Барадулін. Лепей. Рукапісы 1952—2013. — Мінск: выдавец Ігар Віркоўскі — 24.

4. Уладзімір Арлоў, Зміцер Герасімовіч. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя. — Браціслава: Kalligram — 23.

5. Віктар Марціновіч: Сфагнум. Раман / Пераклад з расійскай Віталя Рыжкова. — Мінск, Кнігазбор. — 20

6-7. Вялікі гістарычны атлас Беларусі у 4-х тамах. Т. 2. — Мінск: Белкартаграфія.

Вольга Лабачэўская, Зінаіда Зіміна. Белорусский народный костюм: крой, вышивка и декоративные швы. — Мінск: Беларуская навука — па 19.

8-10. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. Раман, аповесці, апавяданні. — Мінск: Мастацкая літаратура.

Глеб Лабадзенка. Дзіцячая заМова. — Мінск: Паперус.

Генадзь Кісялёў. Смак беларушчыны. — Мінск: Лімарыус —па 16.

Андрэй Хадановіч, паэт, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра:

1. Браты Грым. Казкі / Пераклад з нямецкай Альгерда Бахарэвіча. — Мінск: Логвінаў.
2. Юрась Бушлякоў. Жывая мова. — Радыё «Свабода».
3-4. Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна.
Рыгор Барадулін. Лепей. Рукапісы 1952-2013.
5-6. Багуміл Грабал. Я абслугоўваў ангельскага караля / Пераклад з чэшскай Марыі Мартысевіч. — Мінск: Логвінаў.
Эган Бонды. Запрашэнне на вячэру / Пераклад з чэшскай Макса Шчура. — Мінск: Логвінаў.
7-8. Ірэна Доўскава. Моцны Жбуць / Пераклад з чэшскай Веранікі Бяльковіч. — Мінск: Логвінаў.
Міхал Вівэг. Цудоўныя гады сабаку пад хвост / Пераклад з чэшскай Сяргея Сматрычэнкі. — Мінск: Логвінаў.
9. Злачынства, сэр! Зборнік дэтэктыўнага апавядання / Укл. Ганна Янкута. — Мінск: Кнігазбор.
Вусцішны пакой. Зборнік містычнага апавядання / Укл. Ганна Янкута. — Мінск: Кнігазбор.
10. Барыс Пятровіч. Спачатку была цемра. Аповесць. — Мінск: Кнігазбор.
Барыс Пятровіч. Спакушэнне. Апавяданні розных гадоў. — Мінск: Кнігазбор.
Блог Усяслава Чарадзея. — Мінск: Логвінаў.
Віялета Пачкоўская. Арэхападзенне. — Мінск: Логвінаў.
Кірыла Анохін. Асцярожна, дрэвы зачыняюцца. — Мінск: Кнігазбор.
Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства. Электронная кніга. — Bybooks.

Міхась Казлоўскі, краязнавец, рэдактар альманаха «Куфэрак Віленшчыны»:

1. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. Раман, аповесці, апавяданні. — Мінск: Мастацкая літаратура.
2. Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч. Рада БНР (1947—1970). Падзеі. Дакументы. Асобы. — Мінск: Кнігазбор.
3. Яўхім Кіпель. Эпізоды. — Мінск: Лімарыус.
4. Зоська Верас. Я помню ўсё.
5. Іван Траццяк. Беларускае каталіцкае духавенства ля вытокаў сацыякультурнай ідэнтыфікацыі: манаграфія. — Гродна: ГрДУ.
6. Людміла Рублеўская. Рифма ценою в жизнь. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда».
7. Людміла Рублеўская. Рыцари и дамы Беларуси. Гістарычныя эсэ. — Мінск: Мастацкая літаратура.
8. Рычард Бялячыц. Помню, што жыву: вершы, паэма. — Мінск: Кнігазбор.
9. Казімір Камейша. Ад Кромані да Свіцязі: лірычныя запісы, мініяцюры, эсэ. — Мінск: Мастацкая літаратура.
10. Злачынства, сэр!

Людміла Рублеўская, пісьменніца, літаглядальнік газеты «СБ. Беларусь Сегодня»:

1. Віктар Шніп. Сабачыя гісторыі. — Мінск.
2. Барыс Пятровіч. Спачатку была цемра.
3. Віктар Казько. Бунт незапатрабаванага праху. — Мінск: Мастацкая літаратура.
4. Пятро Васючэнка. Дванаццаць подзвігаў Геракла. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда».
5. Алена Брава. Дараванне=Прощение= Vergebung. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда».
6. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: Мастацкая літаратура.
7. Юры Гумянюк. Назаві мяне геніем… — Гарадзенская бібліятэка.
8. Зоська Верас. Я помню ўсё.
9. Вусцішны пакой.
10. Ісці на святло лабірынтамі даўніх падзей: зборнік памяці Віталя Скалабана / Укл. Анатоля Сідарэвіча і інш. — Мінск: Лімарыус.

Лявон Баршчэўскі, перакладчык:

1. Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна.
2. Андрэй Хадановіч. Разам з пылам: калекцыя перакладаў. — Мінск: Кнігазбор.
3. Сяргей Навумчык. Дзевяноста першы. — Радыё «Свабода».
4. Бэўвульф / Пераклад са стараанглійскай Антона Францішкі Брыля. — Мінск: Зміцер Колас.
5. Віктар Марціновіч. Сфагнум.
6. Анатоль Лябедзька. 108 дзён і начэй у засценках КДБ. — Радыё «Свабода».
7. Барыс Пятровіч. Спачатку была цемра.
8. Аляксандр Лукашук. Зкімбы-зымбы. — Мінск: Кнігазбор.
9. Сяргей Дубавец. Errata. — Мінск: Логвінаў.
10. Вусцішны пакой.

Міхась Скобла, паэт, даследчык літаратуры:

1. Генадзь Кісялёў. Смак беларушчыны.
2. Зоська Верас. Я помню ўсё.
3. Рыгор Барадулін. Лепей.
4. Уладзімір Някляеў. Знакі прыпынку. — Мінск: Лімарыус.
5. Аляксандр Лукашук. Зкімбы-зымбы.
6. Барыс Пятровіч. Спакушэнне.
7. Андрэй Хадановіч. Разам з пылам: калекцыя перакладаў.
8. Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч. Рада БНР (1947—1970).
9. Усевалад Сцебурака. Бег па самаадчуванні: вершы, зацемкі. — Мінск: Галіяфы
10. Фердынанд Чаплінскі. Маскоўская ўлада на Літве. 1863—1869 / Пераклад з польскай. — Мінск: Выдавец Віктар Хурсік.

Алег Дзярновіч, гісторык:

1. Баркалабаўскі летапіс / Рэдактар А. Саламевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя.
2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі у 4-х тамах. Т. 2. — Мінск: Белкартаграфія.
3. Сяргей Гваздзёў. Крэскі да партрэтаў мастакоў з Заходняй Беларусі. — Мінск: Галіяфы.
4. Бэўвульф.
5. Зоська Верас. Я помню ўсё.
6. Генадзь Кісялёў. Смак беларушчыны.
7. Палітычная навука. Анталогія класічных тэкстаў. / Пераклад з нямецкай, англійскай, французскай. — Мінск, Вільня: Палітычная сфера.
8. Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацкае ляда.
9. Юры Гумянюк. Назаві мяне геніем…
10. Валянціна Белявіна. Беларусь в годы Первой мировой войны. — Мінск: Беларусь.

Валерый Пазднякоў, гісторык:

1. Вялікі гістарычны атлас Беларусі у 4—х тамах. Т. 2.
2. Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі / Скл. І. У. Будзько і інш.; Т. 1—2. — Мінск: Беларуская навука.
3. Алена Фірыновіч. Паўстанне 1863—1864 г.: вядомыя і невядомыя крыніцы беларускіх архіваў. — Мінск: Беларуская навука.
4. Рэлігійнае пісьменства кірылічнай традыцыі XI—XV стст. / Укл. Любоў Ляўшун. — Мінск: Беларуская навука.
5. Белорусы Москвы. XVII век. / Укл. Вольга Бажэнава,Таццяна Бялова. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя.
6. Баркалабаўскі летапіс.
7. Анатоль Федарук. Старинные усадьбы Беларуси: Кореличский район. — Минск: Беларусь.
8. Віктар Корбут. Минск. Лучший вид на этот город. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда».
9. Валерый Жук. Живопись Беларуси на рубеже веков: потери и обретения. — Мінск: Беларуская навука.
10. Алесь Белы. Хроніка Белай Русі. Імагалогія Беларусі ХІІ—XVIII стст. — Смаленск: Інбелкульт.

Кнігарня «Логвінаў», Мінск:

1. Віктар Марціновіч. Сфагнум.
2. Уладзімір Арлоў, Зміцер Герасімовіч. Краіна Беларусь.
3. Адам Глобус. Казкі для дарослых. — Мінск: Логвінаў.
4. Андрэй Хадановіч. Дэжа-вю: перавыбранае. — Мінск: Логвінаў.
5. Глеб Лабадзенка. Дзіцячая заМова.
6. Аляксандр Краўцэвіч. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага.
7. Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна.
8. Багуміл Грабал. Я абслугоўваў ангельскага караля.
9. Алесь Белы. Хроніка Белай Русі.
10. Пётра Рудкоўскі. Вялікі выбух у малой Галілеі. — Мінск: Логвінаў.

Інтэрнэт-кнігарня Prastora.by:

1. Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна.
2. Рыгор Барадулін. Лепей.
3. Глеб Лабадзенка. Дзіцячая заМова.
4. Уладзімір Арлоў, Зміцер Герасімовіч. Краіна Беларусь.
5. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах.
6. Міхась Чарняўскі. «Ня бойцеся ахвяраў і пакут!» — Мінск: Выдавец Аляксей Вараксін.
7. Віктар Марціновіч. Сфагнум.
8. Барыс Пятровіч. Спакушэнне.
9. Алесь Белы. Хроніка Белай Русі.
10. Аксана Спрынчан. Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбета. — Мінск: Мастацкая літаратура.

«Акадэмкніга», Мінск:

1. Аляксандр Краўцэвіч. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага.
2. Вольга Лабачэўская, Зінаіда Зіміна. Белорусский народный костюм: крой, вышивка и декоративные швы.
3. Вадзім Дзеружынскі. Мифы о Беларуси. — Мінск: Харвест.
4. Уладзімір Арлоў, Зміцер Герасімовіч. Краіна Беларусь.
5. Анатоль Тарас. Краткий курс истории Беларуси IX—XXI веков. — Мінск: Харвест.
6. Дзяніс Раманюк. Беларусь. Минск. Альбом. — Мінск: Выдавец Раманюк Д.М.
7. Аляксандр Аляксееў, Алег Лукашэвіч. Скарбы Беларусі. Альбом. — Мінск: Чатыры чвэрці.
8. Вінцэнта Завадская. Літоўская кухарка. Першая беларуская кулінарная кніга. — Мінск: Харвест.
9. Глеб Лабадзенка. Дзіцячая заМова.
10. Генадзь Кісялёў. Смак беларушчыны.

Кнігарня «Эўрыка», Мінск:

1. Вольга Лабачэўская, Зінаіда Зіміна. Белорусский народный костюм: крой, вышивка и декоративные швы.
2. Мінск. Сэрца Беларусі = Минск. Сердце Беларуси = Minsk. The heart of Belarus: фотоальбом. — Мінск: Беларусь.
3. Віктар Корбут. Минск. Лучший вид на этот город.
4. Юрый Татарынаў. Роковая страсть короля Миндовга. — Мінск: Рэгістр.
5. Анатоль Тарас. Краткий курс истории Беларуси IX—XXI веков.
6. Іван Лапо. Люблинская уния 1569 г. — Мінск: Харвест.
7. Вадзім Дзеружынскі. Мифы о Беларуси.
8. Уладзімір Караткевіч. Збор твораў. Т. 4. — Мінск: Мастацкая літаратура.
9. Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі ў 6 тамах. Т. 3. — Мінск: Беларуская навука.
10. Мікалай Прыгодзіч, Уладзіслаў Завальнюк, Валянцін Раманцэвіч. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы. — Мінск: Выдавецтва Граўцова.

Найлепшыя кнігі папярэдніх гадоў:

2012 — Уладзімір Арлоў, Зміцер Герасімовіч. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя.
2011 — Адам Бабарэка. Збор твораў у 2 тамах.
2010 — Уладзімір Караткевіч. Ладдзя Роспачы. Першае непадцэнзурнае выданне.
2009 — Алег Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус.
2008 — Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Укл. Міхась Скобла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?