Рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені—лістападзе 2013 года ў параўнанні са студзенем—лістападам 2012 года павялічылася на 17%, у лістападзе 2013 года ў параўнанні з кастрычнікам паменшылася на 3,9%.

Аб гэтым БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата работнікаў Беларусі ў студзені—лістападзе 2013 года склала 5 млн. 75,8 тыс. рублёў, у тым ліку ў лістападзе — 5 млн. 348,8 тыс. рублёў, і паменшылася ў параўнанні з кастрычнікам 2013 года на 2,4%, ці на 128,8 тыс. рублёў.

У лістападзе 2013 года ў прамысловасці сярэдняя заработная плата склала 5 млн. 884,5 тыс. рублёў, у будаўніцтве — 7 млн. 118,7 тыс., на транспарце і ў сувязі — 6 млн. 53,8 тыс., у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы — 3 млн. 910,9 тыс. рублёў.

У адукацыі сярэдняя зарплата склала 3 млн. 645,4 тыс., у тым ліку настаўнікаў — 4 млн. 272,8 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — 6 млн. 202 тыс. рублёў.

Заработная плата работнікаў аховы здароўя і аказання сацыяльных паслуг у лістападзе гэтага года склалася ў памеры 3 млн. 861,1 тыс. рублёў, у тым ліку ў галіне аховы здароўя — 3 млн. 952,5 тыс. рублёў. Сярэдняя заработная плата ўрачоў склала 6 млн. 266,7 тыс. рублёў, сярэдняга медыцынскага персаналу — 3 млн. 786,3 тыс. рублёў.

Максімальная сярэднямесячная налічаная заработная плата работнікаў у лістападзе па рэгіёнах была ў Мінску — 7 млн. 18,1 тыс. рублёў, мінімальная — у Віцебскай вобласці (4 млн. 709,6 тыс.). У Брэсцкай вобласці сярэдняя зарплата склала 4 млн. 771,6 тыс. рублёў, Гомельскай — 5 млн. 100,1 тыс., Гродзенскай — 4 млн. 937,5 тыс., Мінскай — 5 млн. 107,2 тыс., Магілёўскай — 4 млн. 797 тыс. рублёў.

Па відах эканамічнай дзейнасці максімальная зарплата была ў работнікаў сферы, звязанай з вылічальнай тэхнікай, — 13 млн. 290,5 тыс. рублёў; мінімальная — у работнікаў арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі (3 млн. 127,3 тыс.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?