Мінская Дзяржаўтаінспекцыя 26 снежня ў паведамленні на сайце ГУУС Мінгарвыканкама папярэдзіла аўтаўладальнікаў аб адказнасці за ўдзел у чарговай акцыі «Стоп-падатак». Нагадаем, яе плануецца правесці ў сталіцы 27 снежня.

Аўтаўладальнікі маюць намер пратэставаць супраць увядзення пошліны на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Яе прызначана ўвесці 1 студзеня 2014 года.

«Супрацоўнікі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі ўзмоцняць кантроль за выкананнем вадзіцелямі правілаў прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў. У сувязі з заклікамі, што з'явіліся ў інтэрнэце, магчымыя незаконныя дзеянні вадзіцеляў па блакіраванні руху транспарту будуць спыняцца, віноўнікі будуць прыцягнуты да адказнасці, у тым ліку з выкарыстаннем мер прымусовай эвакуацыі аўтамабіляў», — гаворыцца ў паведамленні.

ДАІ нагадвае, што адміністрацыйная адказнасць за парушэнне правіл прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў, а таксама за наўмыснае блакіраванне транспартных камунікацый прадугледжвае санкцыі ў выглядзе штрафу да 10 базавых велічынь. Разам з тым за такія дзеянні заканадаўства прадугледжвае і крымінальную адказнасць. Згодна з арт. 310 КК наўмыснае блакіраванне транспартных камунікацый шляхам стварэння перашкодаў, устаноўкі пастоў ці іншым спосабам, у выніку чаго мела месца нанясенне ўрону, можа пацягнуць за сабой пакаранне, звязанае з абмежаваннем ці пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў. Акрамя таго, вінаватыя ва ўчыненні такіх правапарушэнняў, якія мелі вынікам стварэнне перашкод для руху грамадскага і камунальнага транспарту, будуць абавязаны кампенсаваць матэрыяльныя выдаткі, звязаныя з прастоем указаных транспартных сродкаў. 

У ГУУС Мінгарвыканкама паведамілі, што матэрыялы ў дачыненні да вадзіцеляў, якія дапусцілі парушэнні ПДР на праспекце Незалежнасці ў Мінску вечарам 20 снежня, «зараз абагульняюцца, пасля чаго будуць перададзены ў пракуратуру для дачы прававой ацэнкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?