Выпадак быў зарэгістраваны 22 снежня. Памерла 13-гадовае дзіця.

На пачатковым этапе захворванне развівалася як ВРВІ, затым рэзка паднялася тэмпература, з'явіўся сып, які за лічаныя хвіліны пакрыў усё цела дзіцяці.

Менінгакокавая інфекцыя распаўсюджваецца паветрана-кропельным шляхам – пры кашалі, чханні, размове, пры досыць цесных і працяглых зносінах. Небяспека захворвання ў тым, што яно можа развівацца ў лічаныя гадзіны і нават хвіліны (так званыя «вокамгненныя» формы захворвання), і выратаваць хворага атрымоўваецца не заўсёды.

Пры менінгакокавай інфекцыі з'яўляецца моцны галаўны боль, які не здымаецца звычайнымі абязбольвальнымі сродкамі. На працягу гадзіны звычайна падымаецца тэмпература да 39-40°, праз пяць-шэсць гадзін узнікае рвота, якая не прыносіць палягчэння хвораму.

Але самы грозны сімптом, на які абавязкова трэба звярнуць увагу – з'яўленне сыпу.

І менавіта пры наяўнасці яго трэба абавязкова паўторна выклікаць доктара.

Меры прафілактыкі менінгакокавай інфекцыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?