Будучыня Беларусі — у руках падрастаючага пакалення, заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на навагоднім дабрачынным свяце ў рамках акцыі «Нашы дзеці», якое праходзіць у Палацы Рэспублікі.
Лукашэнка, у прыватнасці, адзначыў: «Але ў гэтыя цудоўныя дні не ўсё на планеце такія шчаслівыя і прыгожыя, як вы. Вось і ў гэтыя хвіліны хто-небудзь з вашых замежных аднагодкаў сціскаецца ад страху пад бамбёжкамі, а камусьці няма чаго есці. Вы надзейна абаронены ад такіх бедаў, бо нарадзіліся і расцяце у мірнай спакойнай краіне — краіне, якой ёсць чым ганарыцца».
Бацькам кіраўнік дзяржавы сказаў: «Ніякія забавы і цацкі ў вачах дзіцяці не маюць такой каштоўнасці, як камунікацыя з бацькамі.
Таму хачу папрасіць тых дарослых, якія чуюць мяне цяпер, — не пашкадуйце часу на тое, каб у гэтыя зімовыя дні пабыць са сваімі дзецьмі. Разам схадзіце на ранішнік, у кіно ці на каток, пачытайце кнігу перад сном або нават проста пагутарыце па душах. Ваша бацькоўская любоў — самы дарагі падарунак».