У Душанбэ скончыўся саміт Садружнасьці незалежных дзяржаваў. Анансаваная сустрэча прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі не адбылася.

Пра гэта стала вядома расейскім інфармацыйным агенцтвам ад крыніцы ў расейскай дэлегацыі. «Паводле словаў крыніцы, асобных сустрэчаў Уладзіміра Пуціна з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і грузінскім лідэрам Міхаілам Саакашвілі не было», — паведамляе агенцтва РІА «Новості».

Сустрэча Лукашэнкі з Пуціным перад самітам анансавалася прэс-службай кіраўніка Расеі.

У той жа час Пуцін сустрэўся зь міністрам замежных справаў Украіны Арсенем Яцанюком.

Кіраўнік прэс-службы А. Лукашэнкі Павал Лёгкі, у Душанбэ А. Лукашэнка двухбаковых перамоваў ня вёў ні з кім: «У нас у плянах ніякіх двухбаковых сустрэчаў не было».

На саміце СНД у Санкт-Пецярбургу А. Лукашэнка выступіў супраць прызначэньня былога старшыні Цэнтравыбаркаму Расеі Вешнякова на пасаду выканаўчага сакратара СНД. Цяпер ён пагадзіўся з прапановай расейскага боку прызначыць на гэтую пасаду былога дырэктара Службы замежнай выведкі Расеі Сяргея Лебедзева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?