Ад жанчыны адчуваўся пах спіртнога, таму супрацоўнікі ДАІ папрасілі яе выйсці з машыны і прайсці на медыцынскі агляд, паведаміла Intex-press начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук.

«Уявіце здзіўленне інспектараў, калі яны ўбачылі, што кіроўца цяжарная. Пазней высветлілася, што яна знаходзіцца на 6 месяцы цяжарнасці і чакае чацвёртае дзіця», — адзначыла Наталля Сахарчук.

Вынікі агляду таксама ўразілі супрацоўнікаў ДАІ: узровень алкаголю ў парах выдыханага паветра склаў 1,3 праміле, што ў чатыры разы больш дапушчальнай нормы.

Па словах Наталлі Сахарчук, у аўтамабілі, якім кіравала п'яная гараджанка, знаходзілася яе сяброўка.

«Дзяўчына была цвярозай, да таго ж у яе ёсць вадзіцельскае пасведчанне, аднак гэтым акалічнасцю жыхарка Баранавіч чамусьці не скарысталася, а палічыла за лепшае сама сесці за руль», — распавяла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

На жанчыну-кіроўцу склалі пратакол, аўтамабіль адбуксіравалі на штрафстаянку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?