Пятае паразу запар зведала мінскае «Дынама» ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. 27 снежня на сваёй пляцоўцы беларускі клуб з лікам 1:2 (0:1, 0:0, 1:1) прайграў лідару Усходняй канферэнцыі «Ак Барсу» (Казань).

Пасля 39 матчаў «Дынама» з 36 ачкамі займае апошняе 14-е месца ў Заходняй канферэнцыі (9 перамог у асноўны час, 2 перамогі па булітах, 3 паразы па булітах, 2 паразы ў авертайме, 23 паразы ў асноўны час, розніца шайб 74-116).

Наступны матч «Дынама» правядзе дома 29 снежня з ніжагародскім «Тарпеда».

Затым — шэсць матчаў у гасцях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?