У мінскім метро з 1 студзеня можна будзе купіць праязныя на аснове радыёкарты на пэўную колькасць паездак — ад 5 да 60.

Пра гэта распавёў начальнік КУП «Мінскі метрапалітэн» Расціслаў Юрэня. Такі варыянт праязнога пасуе людзям, якія нячаста карыстаюцца паслугамі падземкі.

Цана 5 паездак (без уліку кошту радыёкарткі) — 14 700 рублёў, 10 — 28 500, 20 — 55 800, 30 — 81 900, 40 — 106 800, 50 — 130 500, 60 — 153 000 рублёў. Чым больш паездак, тым танней абыходзіцца адна.

Тэрмін дзеяння такіх праязных абмяжоўваецца двума месяцамі, гэта значыць паездкі, якімі папоўнілася бескантактная смарт-карта, трэба выкарыстоўваць на працягу гэтага перыяду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?