У сувязі са змяненнем рэжыму работы буйных прамысловых прадпрыемстваў Мінска 30 і 31 снежня ўносяцца змены ў работу гарадскога пасажырскага транспарту.

Як паведамляе дзяржпрадпрыемства «Мінсктранс», будзе паменшана колькасць рухомага складу на аўтобусных маршрутах №№ 2, 5Т, 35С, 42, 64, 70, 106, 153, 153Д, на тралейбусных маршрутах №№ 1, 3д, 8, 15, 26, 30, 33, 36, 40, 44, 48, 59, 60, а таксама на трамвайным маршруце № 6.

30 і 31 снежня адмяняецца работа аўтобусных маршрутаў №№ 27Д, 132С і тралейбусных № 35Д, 41Д.

Работа аўтобуснага маршруту № 27 арганізуецца па графіку выхаднога дня.

Адмяняецца работа аўтобуснага маршрута № 98С у вячэрнія гадзіны пік, а таксама выкананне рэйсу адпраўленнем ад кантрольнага пункта (КП) «Ст. м. Магілёўская» ў 23.41.

Будзе адменена выкананне асобных рэйсаў: аўтобуснага маршрута № 1 — ад ДС «Вяснянка» ў 23.49; аўтобуснага маршрута № 29 — ад ДС «Карастаянавай» у 23.43; аўтобуснага маршрута № 77 — ад КП «Чырвоны Бор» у 23.18 і ў 23.24.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?