У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» на сваёй пляцоўцы («Мінск-Арэна») перамагло ніжагародскае «Тарпеда» з лікам 4:0 (1:0, 3:0, 0:0).

У гэтым сезоне «Дынама» з розніцай у чатыры шайбы яшчэ не перамагала.

Форвард «Дынама» Джэф Плат пасля перамогі застаўся на лёдзе і развітаўся з «Мінск-Арэнай», паведамляе Goals.by

Goals.by

Goals.by

«Гэта былі выдатныя пяць сезонаў! Нічога лепшага ў маёй кар'еры не здаралася. А затым па-руску дадаў: «Дзякуй, «Дынама»! Дзякуй, Мінск!».

Верагодна сезон Джэф працягне ў яраслаўскім «Лакаматыве».

Плат, дарэчы, сёння вызначыўся галявой перадачай.

«Дынама» займае апошні радок у Заходняй канферэнцыі. Пасля 40 гульняў у клуба 39 балаў (10 перамогаў у асноўны час, 2 перамогі па булітах, тры паразы па булітах, дзве паразы ў авертайме, 23 паразы ў асноўны час).

Адставанне ад 13-га, перадапошняга, месцы складае 8 балаў, ад зоны плэй-оф — 21 бал.

Наступныя шэсць гульняў мінскі клуб правядзе ў гасцях («Спартак», «Медвешчак», «Югра», «Аўтамабіліст», «Авангард», «Барыс»).

Затым будзе апошняя серыя з чатырох гульняў дома («Северсталь», 23 студзеня; «Атлант», 25 студзеня; СКА, 27 студзеня; «Лакаматыў», 29 студзеня).

У лютым будзе перапынак на Алімпіяду, і заключны матч на «Мінск-Арэне» — 2 сакавіка з рыжскім «Дынама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?