За гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да школьніцы, учыненыя ў ліпені гэтага года ў Мінску, затрыманы 31-гадовы ўраджэнец Бешанковіч (Віцебская вобласць).
Мужчына жыў у Мінску і, як паведамлялася раней, падазраваўся ва ўчыненні злачынстваў сексуальнай скіраванасці ў дачыненні да непаўналетніх. Так, называючы сябе Сяргеем, ён увайшоў у кантакт з падлеткамі і пад маркай дэманстрацыі фотачасопіса з юнымі мадэлямі і дзіцячай бялізны падманам схіляў непаўналетніх да дзеянняў распуснага характару.
Пакуль у справе ёсць толькі адзін факт учынення злачынства. Дзеянні падазраванага трапляюць пад артыкул 167 КК (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару).
Матэрыялы справы ў Следчы камітэт пакуль не перададзены.
Інфармацыя аб вышуку падазраванага з яго фатаграфіяй была размешчана на сайце ГУУС Мінгарвыканкама 27 снежня. На яе, як паведамілі ў сталічнай міліцыі, адгукнуліся шэраг грамадзян (у тым ліку з Бешанковіч). Супрацоўнікі сталічнага крымінальнага вышуку выказваюць ім вялікую ўдзячнасць.
Каментары