Генеральны менеджар валгаградскага баскетбольнага клуба «Чырвоны Кастрычнік» Арцём Панчанка паведаміў, што матч рэгулярнага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ з беларускім клубам «Цмокі-Мінск», прызначаны на 6 студзеня ў Валгаградзе, будзе адменены.
«Матч будзе адменены разам з федэральнай ТБ-трансляцыяй. Мы не можам рызыкаваць жыццём людзей, праводзячы мерапрыемства», — напісаў Панчанка ў сваім твітары.