Чытач «Нашай Нівы» Вадзім Мохаў напісаў верш у гонар сваёй жонкі Святланы. Такім чынам ён віншуе каханую жанчыну са святамі:
Вiтаю Цябе, гэтых дзён Чараўнiца!
Беларускай зямлi прыгажосць i святло!
I ў цемры начы зноў здаецца мне, быццам
Яркай ззяючай зоркаю Сонца ўзышло.
Штосьцi сэрца маё зноў кранае пяшчотай.
Гэта ўсмешка Твая – пацалунак Вясны.
Ружа-цуд сярод шэрай будзёнай сумоты,
Водар Волi, Надзеi ў палоне зiмы.
Прыгажуня, iдзеш Ты Каханню насустрач,
Свет увесь Ты натхняеш сваiм пачуццём!
I Табе я пяю гэты гiмн неўмiручы,
I Табе назаўжды ахвярую жыццё!
Вадзім Мохаў