Колькасць ахвяр двух выбухаў у Валгаградзе ўзрасла з 31 да 33 чалавек, паведамляе галоўнае ўпраўленне МНС Расіі.
У ноч на аўторак у 25-м шпіталі Валгаграда памёр яшчэ адзін пацярпелы ў выніку выбуху на чыгуначным вакзале горада 29 снежня.
Памёр таксама яшчэ адзін пацярпелы пры выбуху ў валгаградскім тралейбусе ў панядзелак 30 снежня.
Усяго ў выніку тэрактаў пацярпелі 106 чалавек, з іх 33 чалавекі загінулі, 65 чалавек шпіталізаваны з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
0
0
0
0
0
0