Апошнія таргі ў 2013 г., што прайшлі 31 снежня на БВФБ, завершыліся наступным чынам.
Курс даляра вырас на 10 рублёў і на 1 студзеня 2014 г. складзе 9 520 рублёў.
Год таму, 1 студзеня 2013 г., курс даляра складаў 8 570. Такім чынам за год афіцыйны курс даляра вырас на 950 рублёў.
Еўра сёння не таргаваўся, яго курс учора склаў 13 080. Год таму курс еўра быў 11 340 і вырас за год на 1 740.
Расійскі рубель знізіўся на 0,5 рубля да 290 беларускіх і вырас за год на 8 рублёў.
0
0
0
0
0
0