У Гомелі адмяняюцца святочныя мерапрыемствы ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня, паведамляе афіцыйны сайт Гомельскага гарвыканкама.
Паводле інфармацыі аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі, начныя мерапрыемствы адмяняюцца «ў сувязі са зваротамі, што паступілі ад грамадзян».
Газета «Гомельская правда» са спасылкай на мясцовыя ўлады ўдакладняе:
гараджане скардзіліся на тое, што гучная музыка перашкаджае ім спаць.
Характэрна, што такія звароты ў гарвыканкам паступалі не толькі ад жыхароў дамоў, размешчаных непадалёк ад галоўнай ёлкі Гомеля, але і з іншых раёнаў абласнога цэнтра.
Гарвыканкам паведамляе, што навагодняя віншавальная праграма будзе паказана 1 студзеня.
0
0
0
0
0
0