Грамадства2626

Навагодняе віншаванне ад Уладзіміра Арлова — відэа

Пісьменнік жадае, каб у новым годзе словы «Каго любіш? Люблю Беларусь» сталі для нас дэвізам.

Не бойцеся любіць Беларусь

Дарагія сябры!

У гэтыя святочныя дні, як і летась, я найперш думаю пра тых, хто сустракае Новы год у няволі. Хачу, каб мяне пачулі Алесь Бяляцкі, Мікола Статкевіч і ўсе, хто пакутуе за свае погляды.

Як казала адна добрая беларуская вядзьмарка, што была маёй бабуляй: збаў Божа вас ды і ўсіх нас ад пустога коласа, ад рэдкага воласа, ад харчу нязвычнага, ад голасу зычнага, ад нядобрых вачэй і паганых рачэй. Да хуткай сустрэчы на волі!

У мінулым годзе я шмат вандраваў па Беларусі: быў у Прыдзьвінні і на Нёмане, плыў з сябрамі па Прыпяці і Сожу.

Душу грэюць успаміны пра нашы непаўторныя, па-беларуску стрыманыя краявіды з іхняй заўсёднай прыхаванаю таямніцаю. Натхняюць згадкі пра сустрэчы з маімі чытачамі і зусім незнаёмымі мудрымі й светлымі людзьмі.

Але памятаецца і іншае.

Не магу забыць пяцікласнікаў з невялікага беларускага гарадка, якія амаль не разумелі беларускае мовы, і такіх самых разгубленых вучняў сталічнае школы.

Прыгадваюцца маладыя супрацоўніцы найцікавейшага палескага музея, для якіх — з іхнімі жабрацкімі заробкамі – праблема не толькі з'ездзіць кудысьці на адпачынак, але нават выбрацца ў Менск на выставу.

Зноў і зноў успамінаюцца дзіўныя манументы, сустрэтыя на чыста падмеценых вуліцах нашых гарадоў і мястэчак – то дамам з сабачкамі, то гурку…

Я не маю нічога супраць салёнага гурочка на навагоднім стале і часам магу загледзецца на прыгажуню з балонкай. Але ж

Беларусь — гэта не краіна гуркоў і дамаў з сабачкамі.

Для мяне Беларусь здавён была краінаю мужных і таленавітых людзей. Яны збудавалі дзівосныя храмы, замкі і палацы, што увайшлі ў Сусветны спіс культурнай спадчыны. Яны шэсць стагоддзяў назад адстаялі нашу зямлю ад захопнікаў з захаду пад Грунвальдам і 500 гадоў таму разбілі пад Воршай захопнікаў з усходу. Яны не раз, баронячы сваю нацыянальную годнасць і шматвяковую прыналежнасць да Еўропы, паўставалі супраць Расейскай імперыі.

Але дзе помнікі героям тых падзеяў?

Чаму Наваградак так і не дачакаўся бронзавага Міндоўга, як Віцебск не дачакаўся Альгерда? У якім кабінеце пахаваная ідэя стварэння помніка вялікаму князю Вітаўту? Чаму ў Менску не з'явіўся помнік нашаму нацыянальнаму герою Кастусю Каліноўскаму?

Затое Рагачоў замест чаканага вальналюбца Гервасія Вылівахі, створанага геніем Уладзімера Караткевіча, аздобіўся чатырохметровым манументам, што ўвекавечыў тамтэйшую згушчонку.

Між тым сучасная навука сцвярджае, што чым глыбей сувязь са сваёй культурай тым мацней і духоўныя сілы нацыі, і фізічны імунітэт кожнага чалавека.

Забудзем гісторыю – станем бяспамятнымі, не здольнымі адрозніць сябра ад нядобразычліўца. Забудзем мову – станем нямымі.

У 2013-м мы адзначалі 150-годзьдзе нашага вызвольнага паўстання.

Вы памятаеце пароль каліноўцаў?

Каго любіш?

Люблю Беларусь!

Хачу пажадаць усім нам, каб у новым годзе гэтыя словы зрабіліся нашым дэвізам.

Каб мы любілі сваю краіну, захоўваючы ў сваіх сем’ях мову продкаў. Каб адзначалі свае, а не чужыя гістарычныя святы.Каб глядзелі на свет беларускімі вачыма і не баяліся бараніць сваё — і старадаўнюю камяніцу — ад бульдозера, і сумленна зароблены рубель – ад новых пабораў.

Толькі тады мы ўсе разам зробім крок крок насустрач той Беларусі, якая пакуль прыходзіць да нас у толькі ў мроях і снах.

Не бойцеся! Не бойцеся любіць Беларусь!

З Новым годам!

Уладзімір Арлоў

Каментары26

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной34

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Сігоў: Падыходжу да Лукашэнкі і лаўлю сябе на тым, што хачу сагнуцца4

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў2

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх1

Зляпілі з таго, што ўжо было: пачаў працу новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны»7

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»2

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася39

«Мучымся». Дальнабойшчык расказаў, што ў чарзе на мяжу пад Брэстам стаяць тыднямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной34

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Галоўнае
Усе навіны →