30-га сакавіка 2006 года ў Варшаўскім універсытэце прэм’ер-міністрам Рэспублікі Польшча і прадстаўнікамі польскіх ВНУ, аб’яднаных у KRASP, а таксама спадаром Аляксандрам Мілінкевічам, кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, быў падпісаны «Ліст аб намерах». Паводле дамоўленасці, пры Варшаўскім універсітэце быў створаны СТЫПЕНДЫЯЛЬНЫ ФОНД ім. КАНСТАНЦІНА КАЛІНОЎСКАГА, які дазволіць студэнтам, адлічаным з навучальных установаў Беларусі з палітычных матываў, навучацца ў польскіх ВНУ.
Згодна з дамовай, у сярэдзіне красавіка пры Варшаўскім універсытэце пачне працаваць Бюро Фонда. Яго заданнем будзе набор асобаў для навучання ў Польшчы і арганізацыя адаптацыйнага курсу. Да моманту адкрыцця Бюро ўсю інфармацыю наконт «Стыпендыяльнага фонда ім. Канстанціна Каліноўскага» прадастаўляе сакратарыят Студыюма Усходняй Еўропы (Studium Europy Wschodniej) Варшаўскага ўніверсітэта, тэл. +48 22 55 22 555 альбо поштай: [email protected].